У мінскі паб на сэт расійскага коміка і дыджэя ўрываліся сілавікі
Мінскія амапаўцы (ілюстрацыйнае фота)
У мінскі паб "Бруге" на сэт расійскага коміка і дыджэя Руслана Reptiloid ўрываліся сілавікі. Яны зладзілі ператрус сярод прысутных. Яго прычына невядомая.
Як піша "Зеркало", здарэнне адбылося 18 траўня. Верагодна, праверку праводзілі амапаўцы. "Агляд тэлефонаў, рукі ўгору, ляжанне на падлозе — усё гэта было, — расказвае сведка. — Выварочвалі кішэні, здымалі боты і шкарпэткі".
Ці былі затрыманні, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.