У мінскім аэрапорце грамадзянін Расіі заявіў, што ў яго чамадане — бомба

У мінскім аэрапорце грамадзянін Расіі заявіў, што ў яго чамадане — бомба

У мінскім аэрапорце грамадзянін Расіі падчас пасадкі ў самалёт заявіў, што ў яго чамадане — бомба. Замежніку не спадабалася, што яму пры даглядзе прапанавалі апрануць бахілы і ён "пажартаваў". Адзначаецца, што расіянін перад палётам "крыху" ўжываў алкаголь, але "адчуваў сябе нармальна".  

Як інфармуе РІА "Новости", на месца прыбылі міліцыянеры, грамадзяніна Расіі затрымалі. Пазней яго адпусцілі пад заклад. Над справай працуюць следчыя.

Цікава, што гэтае здарэнне адбылося яшчэ ў канцы 2015 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Парушальнік грамадскага парадку некаторы час працаваў у беларускіх сілавых структурах, але выйшаў на пенсію, атрымаў расійскае грамадзянства і цяпер працуе ў адной з камерцыйных структур у Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі