У ізалятары КДБ гендырэктара "Уралкалія" паставілі тварам да сцяны (відэа)

Гендырэктара расійскай кампаніі вялі ў камеру, рукі яго былі ў кайданках. Перад камерай яго паставілі тварам да сцяны. Верагодна, здымкі рабіліся ў следчым ізалятары КДБ. Баўмгертнер быў апрануты ў касцюм, у якім яго затрымалі ў мінскім аэрапорце.
 

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.

Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў даў даручэнні ў сувязі з затрыманнем гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі