У мінскім клубе Re:Public быў пажар — эвакуіравалі 170 чалавек
Месца пажару / МНС
Раніцай 11 студзеня ў мінскім клубе Re:Public загарэлася электраправодка і дэкор падвесной столі. Ужо праз 6 хвілін пасля званка на месца прыбылі першыя падраздзяленні МНС. У момант узгарання ў клубе знаходзілася каля 150 наведвальнікаў і 20 супрацоўнікаў, паведамляюць у МНС. Іх эвакуіравалі яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў.
Супрацоўнікі клуба паспрабавалі самастойна справіцца з агнём пры дапамозе вогнетушыцеляў, але ў іх не выйшла. Пажар патушылі ў 06:30 супрацоўнікі МНС, ніхто не пацярпеў.
Паводле папярэдніх дадзеных, у фае клуба з-за кароткага замыкання загарэлася электраправодка, што і паслужыла прычынай далейшага ўзгарання.