У мінскім метро за гадзіну адбылося два "інцыдэнты з пасажырамі"
Уваход на станцыю мінскага метро "Пятроўшчына"
Удзень 28 лістапада на станцыі "Трактарны завод" другой галінкі Мінскага метрапалітэна адбыўся "інцыдэнт з пасажырам". Тэлеграм-канал @minskoemetro паведамляе, што з кантактнай рэйкі здымалася напруга, а праз гэта адбылося вымушанае спыненне руху. Праз некалькі хвілін метрапалітэн вярнуўся да працы ў штатным рэжыме.
Літаральна праз паўгадзіны аналагічны інцыдэнт адбыўся ўжо на першай галінцы метро — на станцыі "Уручча". У гэтым выпадку таксама спатрэбілася зняць напружанне з кантактнай рэйкі, цягнікі спыніліся. Да 12.35 сітуацыя вырашылася, і рух па першай галінцы аднавіўся.
Транспартнікі просяць у пасажыраў прабачэння за часовыя нязручнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.