У Мінску будуць судзіць 36 п'яных кіроўцаў

Справы кіроўцаў у бліжэйшы час разгледзяць сталічныя суды, паведамляе БЕЛТА.



У ДАІ адзначаюць, што пасля ўзмацнення адказнасці для п'яных кіроўцаў затрыманняў часова стала менш. Аднак ужо праз тыдзень усё стала, як і раней — штодня ў сталіцы ловяць 10-15 п'яных кіроўцаў.

Нагадаем, з 24 кастрычніка ў нашай краіне пачалі дзейнічаць больш жорсткія меры ў дачыненні да п'яных кіроўцаў. Цяпер стала магчымым канфіскоўваць транспартныя сродкі, у тым ліку і тыя, якія п'янаму кіроўцу не належаць.

У Беларусі прададуць першы канфіскаваны ў п'янага кіроўцы легкавік (відэа)
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі