У Мінску цяжарная жанчына разам з дзецьмі распаўсюджвала псіхатропы (фота)
У Мінску 32-гадовая цяжарная жанчына разам з двума малымі дзецьмі распаўсюджвала псіхатропы. Яе затрымалі міліцыянеры. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, небяспечнае псіхатропнае рэчыва (альфа-PVP) мінчанка купляла з дапамогай кантактаў яе мужа (са студзеня 2016-га ён знаходзіцца ў зняволенні).
Кожную ноч жанчына фасавала тавар, а раніцай на грамадскім трапспарце разам з дзецьмі развозіла яго па схованках па ўсім горадзе. За закладзены дзясятак скруткаў з псіхатропам яна зарабляла каля мільёна рублёў.
Як адзначае начальнік аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Ленінскага РУУС Мінска Ян Рагаўцоў, жанчына сама ўжывала псіхатропы. Суседзям яна скардзілася, што з малымі дзецьмі яе ніхто не бярэ на працу.
Распачатая крымінальная справа. Артыкул — "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў" (ч. 3 арт. 328 КК).