У Мінску школьнік спрабаваў растаўчы ў ступцы петарду і атрымаў сур'ёзныя траўмы
У Мінску школьнік спрабаваў растаўчы ў ступцы петарду і атрымаў сур'ёзныя траўмы, паведамляе minsknews.by. Здарэнне адбылося 30 снежня. Хлопчык разабраў петарду і чамусьці вырашыў яе растаўчы. Яна ўзарвалася. Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы. Меддапамогу яму аказалі своечасова, кажа старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан.
БЕЛТА дадае, што ў школьніка тэрмічны апёк твару першай ступені, траўматычная ампутацыя вялікага пальца на правай руцэ і іншыя траўмы. Ён вучыцца ў 10 класе адной з мінскіх школ.
Гэты выпадак у апошнія дні быў не адзіны. У мінскія лякарні з рознымі траўмамі ад выкарыстання піратэхнікі ў навагоднюю ноч трапілі шэсць чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.