У Мінску маршрутка заблакавала п'янага кіроўцу, які вёз дзяцей (фота)
Мужчыну пагражае крымінальная адказнасць і канфіскацыя аўтамабіля.
У Мінску маршрутка заблакавала п'янага кіроўцу, які вёз дзяцей. Здарэнне адбылося 7 ліпеня на Партызанскім праспекце. Кіроўца "Фольксвагена" ехаў з боку Шабаноў у кірунку станцыі метро "Магілёўская". Ён вёз сваіх дваіх пляменнікаў — хлопчыка і дзяўчынку. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", кіроўца маршруткі звярнуў увагу, што легкавік віляе па дарозе. Ён вырашыў, што яго кіроўца знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, таму і спыніў "Фольксваген", выклікаў міліцыю.
Мужчына сапраўды быў п'яны. У чэрвені яго ўжо затрымлівалі за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, пазбавілі правоў і аштрафавалі. Цяпер мужчыну пагражае крымінальная адказнасць. Яго машыну найхутчэй канфіскуюць.
Фота: ДАІ