У Мінску паставілі першы кіёск "Табакерка". І адразу ж прыбралі
Фота: Еўрарадыё
Днём 26 кастрычніка ля бізнес-цэнтра "Красавік" у Мінску паставілі першы кіёск "Табакерка". Усяго такіх кіёскаў будзе 2,4 тысячы. Іх устаноўкай займаецца кампанія "Энерго-Оил", падкантрольная бізнэсмену Аляксею Алексіну, а з'явяцца яны ў рамках інвестпраекта па стварэнні недзяржаўнай сеткі па гандлі тытунёвымі вырабамі.
Раней на месцы першага кіёска стаяла лаўка і сметніца. Напярэдадні месца спецыяльна падрыхтавалі для новага аб'екта.
Але з першым жа кіёскам справа ў арганізатараў гандлю тытунем у сталіцы не пайшла. Ён не прастаяў і гадзіны: тыя ж рабочыя, якія займаліся устаноўкай павільёна, амаль адразу вярнулі яго на платформу грузавіка MAN. Маўляў, "паступіла распараджэнне", а чыё — казаць не загадана.
Ад "Табакеркі" засталася толькі лужына. Фота: Еўрарадыё