У Мінску працуюць 225 кантралёраў грамадскага транспарту
225 кантралёраў грамадскага транспарту працуюць у Мінску. Такую лічбу ў інтэрв'ю "Мінск-Навінам" назваў кіраўнік кантрольна-рэвізорскай службы "Мінсктрансу" Юрый Давідовіч.
Колькасць кантралёраў намечана давесці да 260. "Але пастаянная цякучасць кадраў пакуль не дазваляе дасягнуць гэтай адзнакі", — паскардзіўся спецыяліст.
Ахвочыя стаць кантралёрамі мусяць прайсці трохмесячны курс навучання. За гэты час пачаткоўца чакаюць інструктаж і 80-гадзінная стажыроўка ў грамадскім транспарце разам з больш дасведчаным супрацоўнікам. Па словах Давідовіча, шмат якія кандыдаты не застаюцца на пастаянную працу. "Аднаму стажору-кантралёру парвалі куртку, другога абразілі і збілі, трэцяга зрабілі вінаватым, на чацвёртага скардзяцца на гарачую лінію "Мінсктранса", — патлумачыў кіраўнік кантралёраў.
Дарэчы, штомесяц "зайцы" недаплачваюць за паслугі грамадскага наземнага транспарту Мінска каля 40 тысяч рублёў.