У Мінску прайшоў мітынг у падтрымку расійскай ваеннай аперацыі ў Сірыі
Каля расійскай амбасады ў Мінску адбыўся мітынг у падтрымку расійскае ваеннай аперацыі ў Сірыі. Акцыю арганізавалі прадстаўнікі амбасады Сірыі, сірыйскай грамады, Саюза сірыйскіх студэнтаў. Як паведамляе ria.ru, яны прыйшлі ў нядзелю да расійскай дыпмісіі ды перадалі петыцыю з падзякай за ваенную дапамогу.
Намеснік амбасадара Сірыі ў Беларусі Хайсам Сальман распавёў, што ў петыцыі выказваецца "велізарная падзяку Расіі за своечасовую падтрымку ў барацьбе з чумой ХХІ стагоддзя — тэрарызмам". Ён дадаў, што дзеянні Расіі цалкам адпавядаюць нормам міжнароднага права, бо яны адбываюцца па просьбе законнага ўрада Сірыі.
Прадстаўнікі Сірыі таксама прынеслі ў амбасаду некалькі кошыкаў з кветкамі, аформленых у колерах расійскага і сірыйскага сцягоў.
Фота: sputnik.by