У Мінску пройдзе сустрэча Лукашэнкі і прэзідэнта Індыі
Пранаб Мукерджы прыбыў у нашу краіну з трохдзённым афіцыйным візітам.
Пачынаецца першы афіцыйны візіт прэзідэнта Індыі ў нашу краіну. Пранаб Мукерджы прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт Мінск увечары 2 чэрвеня. Яго сустракалі міністр замежных спраў Уладзімір Макей і намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.
Індыйскі прэзідэнт будзе знаходзіцца ў нашай краіне да чацвярга. Сёння ён мусіць сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Таксама запланаваныя сустрэчы Пранаба Мукерджы з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, кіраўнікамі абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу. На 4 чэрвеня запланаваны ўдзел Лукашэнкі і прэзідэнта Індыі ў адкрыцці ў Нацыянальнай бібліятэцы беларуска-індыйскага бізнэс-форума.
Дарэчы, перад візітам у Беларусь прэзідэнт Індыі трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне ў Швецыі. Шэсць чалавек апынуліся ў бальніцы, сам Мукерджы не пацярпеў.
Фота: ria.ru, БелаПАН, БЕЛТА