У Мінску Пуцін і Парашэнка паціснулі рукі (фота, відэа)

Ён праходзіць у Палацы Незалежнасці. Асноўная тэма сустрэчы — сітуацыя ва Украіне. Перад пачаткам мерапрыемства лідары краін і прадстаўнікі ЕС выйшлі да журналістаў, каб зрабіць сумеснае фота. У гэты момант Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка паціснулі рукі.

Нагадаем, у Мінск, акрамя прэзідэнтаў Украіны і Расіі, прыляцелі вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па гандлі Карэл дэ Гухт, еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. У саміце бярэ ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Галоўная інтрыга саміта — ці адбудзецца асобная сустрэча ўкраінскага і расійскага прэзідэнтаў.

Фота — AFP, Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі