У Мінску п'яны кіроўца ўцякаў ад ДАІ на хуткасці 180 км/г

У Мінску ўначы п'яны кіроўца на аўтамабілі Peugeot уцякаў ад ДАІ на хуткасці 180 км/г. Пагоня пачалася на вуліцы Кіжаватава, дзе легкавік не спыніўся на патрабаванне інспектара. Прэс-служба мінскай міліцыі адзначае, што на шчасце на яго шляху было мала іншых транспартных сродкаў, ніхто не пацярпеў.  

На 15-м кіламетры Слуцкай шашы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і машына перакулілася ды апынулася ў кювеце. Сам 24-гадовы кіроўца не пацярпеў. Яго затрымалі. Утрыманне пароў алкаголю ў выдыханым ім паветры склала каля 1.6 праміле.

Адзначаецца, што раней мінчук прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Фота: Fotolia i guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі