У Мінску п'яны кіроўца збіў дзвюх жанчын і ўцёк
Здарэнне адбылося ў суботу а 14-й гадзіне на вуліцы Жудро на нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
"Mercedes", пасля наезду на жанчын, спыніўся, а калі відавочцы сталі выклікаць ДАІ, хутка з'ехаў. Парушальніка знайшлі па нумары машыны і затрымалі ў яго кватэры. Медычная экспертыза выявіла ў крыві 48-гадовага мужчыны каля 1,5 праміле алкаголя.
Пацярпелыя жанчыны 23 і 30 гадоў знаходзяцца ў бальніцы хуткай медычнай дапамогі, інфармуе БЕЛТА.
У Мінску арыштавалі кіроўцу, які ўчыніў "п'яную" аварыю
Жанчыну-кіроўцу аштрафавалі за акуляры-кампутар Google Glass
Фота — sb.by