У Мінску раптоўна адмянілі прэс-канферэнцыю па валютнай палітыцы

У сераду ў Мінску адмянілі прэс-канферэнцыю, прысвечаную актуальным пытанням эканомікі і валютнай палітыкі. Яна мусіла пачацца а 14-й гадзіне ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Там Еўрарадыё патлумачылі, што прычынай адмены сталі нейкія "тэхнічныя прычыны".

Нагадаем, у прэс-канферэнцыі мусілі ўзяць удзел першы намеснік кіраўніка апарату Саўміна, кіраўнік сакратарыяту прэм'ера Аляксандр Забароўскі, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч і намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц. Меркавалася, што будзе агучаная актуальная інфармацыя пра сітуацыю на валютным рынку. Нарэшце, стане вядома, ці прыляцелі нарэшце ў Беларусь самалёты з валютай.

Калі адбудзецца адмененая прэс-канферэнцыя, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі