У Мінску скралі копію карціны, на якой карыкатурна намаляваны Лукашэнка (фота)

У Мінску скралі копію карціны, на якой карыкатурна намаляваны Лукашэнка (фота)

На пікеце ў Мінску невядомы скраў копію карціны, на якой карыкатурна намаляваны Аляксандр Лукашэнка і дзясятак чыноўнікаў. Карціна мае назву "Беларускія лялькі", яе аўтар — Алесь Марачкін.

Як інфармуе БелаПАН, здарэнне адбылося 13 ліпеня на пікеце па зборы подпісаў за актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Таўстыку каля ўніверсама "Цэнтральны". Пакуль міліцэйскія начальнікі спраўджвалі дакументы, якія дазваляюць правядзенне пікету, невядомы ў шортах і байцы з насунутым на галаву капюшонам схапіў рэпрадукцыю карціны і ўцёк у бок ГУМа.

Зборшчыкі подпісаў заявілі пра намер звярнуцца да міністра ўнутраных спраў па факце выкрадання маёмасці.

У Мінску скралі копію карціны, на якой карыкатурна намаляваны Лукашэнка (фота)
Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі