У Мінску студэнт не толькі дастаўляў ежу, але і рабіў закладкі
У Мінску 20-гадовы студэнт не толькі дастаўляў ежу, але і рабіў закладкі з наркотыкамі. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, міліцыя мела аператыўную інфармацыю, што малады чалавек з Гомеля можа мець дачыненне да распаўсюду наркотыкаў. І яна пацвердзілася. Хлопец працаваў кур'ерам у службе па дастаўцы ежы, развозіў яе на аўтамабілі. Адначасова рабіў закладкі. Студэнта затрымалі па месцы працы. У яго аўтамабілі была буйная партыя наркотыкаў: проста на пасажырскім сядзенні ляжаў 51 скрутак з метадонам (больш за 9 грамаў). З дапамогай службовага сабакі ў дзвярах знайшлі скрутак з грамам амфетаміна. Былі знойдзены прыстасаванні для фасоўкі і электронныя вагі.
У мабільным тэлефоне затрыманага знайшліся здымкі месцаў, дзе рабіліся закладкі. Распачатая крымінальная справа. Раней малады чалавек праблем з законам не меў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.