У Мінску ў маршрутцы распылілі газ
Пасажыры самі затрымалі хулігана
У Мінску ў маршрутцы распылілі газ з балончыка. Затрыманы 18-гадовы жыхар Мінскага раёна. Свой учынак ён патлумачыў "кепскім настроем".
Як паведамляе сталічная міліцыя, на лінію 102 патэлефанаваў кіроўца маршруткі і расказаў, што адзін з пасажыраў распыліў у салоне слёзацечны газ. Высветлілася, што ў пасажыра быў пярцовы балончык. Ён зайшоў у маршрутку на прыпынку "Плошча Леніна" і выпадкова ўдарыў локцем дзяўчыну, якая сядзела побач, разліў на яе каву. Ён не стаў прасіць прабачэння, за што атрымаў заўвагу ад іншага пасажыра. Узнік канфлікт, у выніку якога малады чалавек і распыліў у бок мужчыны газ з балончыка.
Пасажыры самі затрымалі хулігана, а пасля перадалі яго міліцыянерам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.