У Мінску ў некаторых маршрутных таксі падаражэў праезд

У Мінску ў некаторых маршрутных таксі падаражэў праезд

У Мінску ў некаторых маршрутных таксі падаражэў праезд, інфармуе партал tut.by. У кампаніі, якая абслугоўвае маршрут 1191 Сухарава — "Экспабел", кажуць, што праезд не даражэў тры гады, і яны вырашылі не павышаць кошт паступова, а зрабілі аднаразова — на 50 капеек. Цяпер праезд каштуе 2 рублі. Кіроўцы кажуць, што пасажыраў менш не стала. Паводле чутак, падаражэнне праезду можа адбыцца і на іншых маршрутах.

Праезд у грамадскім транспарце нядаўна падаражэў ва ўсіх рэгіёнах краіны — на 5 капеек. Выключэннем застаецца сталіца, дзе талон на праезд у наземным транспарце каштуе 60 капеек, а жэтон у метро — 65 капеек. Мінскія ўлады яшчэ не прынялі рашэнне, ці будзе даражэць праезд у грамадскім транспарце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі