У Мінску ў Сухараве сілавікі сарвалі дваровы канцэрт
Увечары 19 лістапада ў Мінску ў Сухараве сілавікі сарвалі дваровы канцэрт. Як паведамляе Радыё Свабода, ёсць затрыманыя, забраная апаратура. Такім чынам улады спрабуюць спыніць актыўнасць грамадзян, якая ім не падабаецца.
Мінгарвыканкам апублікаваў афіцыйнае рашэнне па "навядзенні парадку" ў сталіцы (такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка). Вызначаны 43 двары, якія будуць патрулявацца міліцыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.