У Мінску ўручаць антыпрэмію для чыноўнікаў

У Мінску ўручаць антыпрэмію для чыноўнікаў

У Мінску ўручаць антыпрэмію для чыноўнікаў, інфармуе greenbelarus.info. Яе заснавалі арганізатары кінафестывалю WATCH DOCS Belarus і ініцыятыва "Горад для гараджан". Яны хочуць "акрэсліць правы чалавека і межы ў публічнай прасторы", высмеяць найгоршых мінскіх чыноўнікаў. "Мы выступаем за цывілізаваны дыялог, а не за брэх з-за вугла, — пішуць арганізатары. — Таму прадстаўнікі ведамстваў, адзначаных у нашым спісе, мы запросім на ўручэнне нашай медалі падчас закрыцця фестывалю".

На антыпрэмію прэтэндуюць дзевяць намінантаў:

Мінгарвыканкам — за планы высекчы амаль 5 гектараў лесу ў Бараўлянскім сельсавеце;

Спецкамбінат КБА — за "добраўпарадкаванне" Вайсковых могілак;

"Мінская спадчына" — за рэканструкцыю Камсамольскай вуліцы;

Беларускай Праваслаўная Царква — за бульдозерную "рэканструкцыю" будынка ў Ракаўскім прадмесце;

Адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска — за пагарду чыноўнікаў да працэдуры грамадскага абмеркавання і меркавання людзей;

"Зелянбуд" — за знішчэнне знакамітай вярбы каля парку Горкага і соцень іншых дрэваў па ўсёй сталіцы;

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны — за тое, што лічаць некаторых грамадзян дармаедамі.

Следчы камітэт — за "справу БЕЛТА".

Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама — за знос сімвала Грушаўкі кінатэатра "Авангард".

Паводле галасавання, лідыруе Мінгарвыканкам. Уручэнне антыпрэміі запланаванае на 16 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі