У Мінску "замініравалі" гімназію і дзве школы

У Мінску "замініравалі" гімназію і дзве школы

5 кастрычніка ў Следчы камітэт і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паступіла ананімнае электроннае паведамленне пра мініраванне трох навучальных устаноў у сталіцы. Як паведамляе прэс-служба МУС, гаворка ідзе пра гімназію № 1 імя Францішка Скарыны, а таксама сярэднія школы №15 і №118. Усе яны размяшчаюцца ў Ленінскім раёне Мінска.

Паведамляецца, што на месцы працуюць сапёрна-піратэхнічная група да іншыя экстраныя службы.

Як піша TUT.by, навучэнцаў гімназіі №1 і школы №15 эвакуявалі з будынка каля 12:40. Дзецям сказалі ісці да стадыёна школы №118, дзе яны і засталіся. 

Паведамленне пра мініраванне не пацвердзілася. Цяпер МУС шукае аўтара фальшывага паслання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі