У Мінску затрымалі 18 чалавек

У Мінску затрымалі 18 чалавек

7 чэрвеня ў Мінску было затрымана 18 чалавек, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Адзначаецца, што сілавікі схапілі толькі самых актыўных удзельнікаў "несанкцыянаванага мерапрыемства" на Камароўцы. Там праходзілі пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты, зноў стаялі чэргі і зноў быў "адкрыты мікрафон" (яго арганізаваў апазіцыйны палітык Павел Севярынец) — людзі гаварылі пра набалелае. Затрыманні адбываліся і каля Камароўкі, і пазней ў розных раёнах сталіцы. Напрыклад, Севярынца схапілі недалёка ад дома, дзе ён здымае кватэру. Яго спрабавалі абараніць людзі, якія былі з ім, але сілавікі ў цывільным іх жорстка разагналі.

На БТ падкрэслілі, што міліцыя папярэджвала ўдзельнікаў "несанкцыянаванага мітынга" каля Камароўкі пра адказнасць. Але "яго ўдзельнікі не прыслухаліся". У выніку "за парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы" былі затрыманыя Павел Севярынец, Вольга Нікалайчык, Аляксандр Грачышнікаў, Вера Мішчанка і яшчэ 14 чалавек. Іх называюць арганізатарамі. Праваабаронцы пакуль не маюць прозвішчаў усіх затрыманых. Затрыманні праходзілі і ў Гомелі. Чакаецца, што ў панядзелак пройдуць суды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі