У Мінску затрымалі графіцістаў, якія малявалі партрэт Васіля Быкава

Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на відавочцу падзеі. Па яго словах, спярша прыехалі два міліцыянты, потым пад’ехалі яшчэ міліцэйскія машыны. Нейкі час графіцісты спрабавалі нешта высветліць з міліцыяй на месцы, а потым усіх пагрузілі ў аўтазак.



Адзін з прадстаўнікоў супольнасці Signal паведаміў Радыё "Свабода", што трох мастакоў завезлі ў Партызанскі РУУС, а пазней — у суд.



Уначы вулічныя мастакі з стрыт-арт-супольнасці Signal зрабілі накіды будучай працы і апублікавалі першыя фатаздымкі. Да 90-годдзя пісьменніка яны вырашылі зрабіць яго партрэт у цэнтры горада.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі