У Мінску затрымалі і моцна збілі Вячаслава Сіўчыка
У Мінску затрымалі і моцна збілі Вячаслава Сіўчыка. Грамадскага дзеяча сёння будуць судзіць за "дробнае хуліганства" і "непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі". Яго справу разгледзіць Цэнтральны суд сталіцы, пачатак а 11-й гадзіне, інфармуе сайт spring96.org.
Як стала вядома, затрыманне адбылося каля 3-й гадзіны ночы 19 красавіка ў пад'ездзе дома, дзе жыве Сіўчык. Па словах яго маці, сына доўга чакалі, а калі затрымалі — моцна збівалі.
Праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што такіх затрыманняў актывістаў з ужыццём фізічнай сілы ў Беларусі не было некалькі месяцаў. Нават падчас несанкцыянаваных акцый нікога не затрымлівалі, іх удзельнікаў пасля выклікалі ў суды.