У Мінску затрымалі юрыстку "Экадома" Марыну Дубіну
6 кастрычніка ў Мінску затрымалі юрыстку "Экадома", эка-актывістку Марыну Дубіну. Пасля таго, як яна выйшла з офісу арганізацыі, яе схапілі невядомыя мужчыны ў цывільным. Дубіну запіхалі ў аўтамабіль і звезлі. Прычына затрымання пакуль невядомая, паведамляе spring96.org
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.