У Мінску затрымалі заснавальніка "Арт Сядзібы"
За "нецэнзурную лаянку" Стасу Бабайцаву пагражае 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Заснавальніка "Арт Сядзібы" Стаса Бабайцава затрымалі ўчора ў Мінску. Як інфармуе Радыё Свабода, ён паспеў паведаміць, што ў раёне метро "Кастрычніцкая" да яго і сябра падышлі міліцыянеры з праверкай дакументаў. Бабайцаў папрасіў паказаць пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі. Праваахоўнікі палічылі гэта "непадпарадкаваннем", абвінаваціўшы Стаса ў "дробным хуліганстве".
Хлопцаў жорстка затрымалі і адвезлі ў Цэнтральнае РУУС. Стас падпісваць пратакол адмовіўся, а сябра, які падпісаў пратакол, выпусцілі. Сёння мусіць адбыцца суд.
Фота — svaboda.org