У Мінску затрыманая прадстаўніца "Белсата" ў Беларусі Ірына Слаўнікава

Ірына Слаўнікава​
Ірына Слаўнікава​

У Мінску затрыманая прадстаўніца польскага тэлеканала "Белсат" у Беларусі Ірына Слаўнікава. У ноч на 30 кастрычніка яна прыляцела з Егіпта. Але сваякі, якія прыехалі сустракаць яе, так і не дачакаліся яе ў зоне прылёту. Яны лічаць, што медыяменеджэрку затрымалі проста ў аэрапорце.

Разам з Ірынай перастаў выходзіць на сувязь і яе муж Аляксандр Лойка. Верагодна, ён таксама затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі