У Мінску затрыманыя Някляеў, Сіўчык, Вінярскі

У Мінску затрыманыя Някляеў, Сіўчык, Вінярскі

21 сакавіка ў Мінску затрыманы Уладзімір Някляеў, ён знаходзіцца ў Ленінскім РУУС, інфармуе сайт spring96.org. Яго мабільны тэлефон ужо недасяжны. Праваабаронцы мяркуюць, што паэта і апазіцыйнага дзеяча забралі адбываць 10-дзённы арышт, які ён атрымаў у лістападзе 2017-га за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0” і дагэтуль не адбыў.

У сталіцы таксама затрыманыя Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. Праваабаронцы не выключаюць, што апазіцыйных дзеячоў перад Днём Волі адправяць за краты адбываць адміністрацыйны арышт. Як вядома, улады дазволілі 25 сакавіка ў Мінску толькі мітынг і канцэрт каля Опернага тэатру, а дазволу на шэсце не далі. Мікалай Статкевіч напярэдадні заявіў, што не збіраецца адмаўляцца ад шэсця на Дзень Волі. Статкевіч сказаў Еўрарадыё, што знаходзіцца на волі, некалькі дзён не выходзіць з дому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі