У Мінску затрымлівалі журналістаў Еўрарадыё
Журналістаў Еўрарадыё Марыю Вайтовіч і Арцёма Маёрава затрымлівалі падчас сённяшняга хапуна ў Мінску. Яны нічога не парушалі, проста рабілі сваю працу. Праз некалькі гадзін яны апынуліся на волі.
19 чэрвеня ў сталіцы праходзілі мірныя ланцугі салідарнасці. Іх удзельнікаў разганялі ці затрымлівалі сілавікі. Сярод затрыманых апынуліся і журналісты розных СМІ, якія асвятлялі падзеі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.