У Мінску заявілі, што распачалі крымінальную справу супраць Літвы

Рэжым Лукашэнкі не можа сябраваць з суседзямі / vk.com/gpkgovby
Рэжым Лукашэнкі не можа сябраваць з суседзямі / vk.com/gpkgovby

Генпракуратура Беларусі заявіла, што распачала крымінальную справу супраць... Літвы. За "злачынствы супраць бяспекі чалавецтва" (арт. 128 КК). Што ж такога зрабілі ўлады Літвы? Справу ў Мінску распачалі "па фактах грубага парушэння літоўскім бокам патрабаванняў міжнароднага права, якія вызначаюць грамадзянскія і палітычныя правы бежанцаў, дэпартацыі і неабгрунтаванага прымянення да мігрантаў фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў, наўмыснага неаказання ім медыцынскай дапамогі, што пацягнула наступ цяжкіх наступстваў, у тым ліку смерці бежанцаў". Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт РБ.

Падобную справу ў Беларусі, відаць, могуць распачаць і супраць Польшчы. Афіцыйны Мінск не прызнае сваёй віны ў арганізацыі міграцыйнага крызісу на межах з краінамі Еўрасаюза. Мігранты па-ранейшаму спрабуюць з Беларусі нелегальна перайсці мяжу. Польскія памежнікі за апошнія суткі зафіксавалі рэкорд чэрвеня. Польшчы, Літва і Латвія былі вымушаныя ўмацаваць ахову мяжы, будаваць на ёй плот.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі