У Мінску жорстка затрымалі і збілі палітычнага аналітыка Цыганкова і яго жонку

У Мінску жорстка затрымалі і збілі палітычнага аналітыка Цыганкова і яго жонку

У Мінску жорстка затрымалі і збілі палітычнага аналітыка Віталя Цыганкова і яго жонку, доктара Вольгу Цыганкову, паведамляе Радыё Свабода. На Нямізе іх машыну спыніў супрацоўнік ДАІ і запатрабаваў выйсці.

"Я сказала, што пакажу дакументы з машыны, — паведаміла па тэлефоне Вольга Цыганкова. — На гэта супрацоўнік ДАІ вельмі рэзка адрэагаваў, пачаў апускаць шкло, біць па машыне... і запатрабаваў выходзіць".

Цыганкова пасля гэтага паехала на аўтамабілі наперад.

"Нас акружылі некалькі аўтамабіляў ДАІ, Віталя выкінулі з машыны, пабілі, паклалі на асфальт", — распавяла яна.

Цяпер Цыганковы ў Маскоўскім РУУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі