У Мінску з’явіліся тры новыя пляцоўкі для масавых мерапрыемстваў
Мінгарвыканкам пашырыў пералік месцаў, дзе можна праводзіць масавыя мерапрыемствы. Адпаведную пастанову апублікавалі 26 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цяпер у сталіцы з’явіліся яшчэ тры пляцоўкі: месца пры ўваходзе ў парк імя Грэкавай, сквер імя Жукава ў межах вуліц Чыгуначная — Мініна, а таксама Тучынскі сквер у межах вуліц Харкаўская — Верашчагіна — Берута.
Тут можна праводзіць масавыя мерапрыемствы, калі гэта не дэманстрацыі і шэсці.
Таксама масавыя мерапрыемствы цяпер дазволяць не толькі на сцэнічнай пляцоўцы ў парку Дружбы народаў, але і ў самім парку — у межах вуліцаў Арлоўскай — Багдановіча — Кульман — Карастаянавай.
Раней масавыя мерапрыемствы былі дазволеныя ў летнім тэатры парка 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, а таксама на пляцоўцы ля фантана ў Кіеўскім скверы.