У Міёрах мужчына спрабаваў спусціць колы ў міліцэйскай машыны

У Міёрах мужчына спрабаваў спусціць колы ў міліцэйскай машыны

У Міёрах нецвярозы мужчына грукаў па кузаве патрульнага аўтамабіля і спрабаваў спусціць паветра з колаў. Здарэнне адбылося каля плошчы Памяці загінулых барацьбітоў, піша газета "Міёрскія навіны"

Падчас інцыдэнту мужчына, па словах міліцыянтаў, гучна крычаў і нецэнзурна лаяўся. 

За хуліганскі ўчынак яго аштрафавалі на 49 рублёў (дзве базавыя велічыні).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі