У МЗС Беларусі прайшла сустрэча з прадстаўніком Дзярждэпартамента ЗША — "Белсат"

МЗС Беларусі

МЗС Беларусі / sb.by

У Мінску адбылася сустрэча прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Кевіна Дойла і часовага пракурора ЗША Пітэра Каўфмана з прадстаўнікамі МЗС Беларусі. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Белсат" са спасылкай на свае крыніцы. 

Паводле звестак рэсурсу, 15 кастрычніка ў амбасадзе ЗША адбыўся прыём у сувязі з візітам у Беларусь Дойла. Дойл не з'яўляецца высокапастаўленым прадстаўніком Дзярждэпартамента, і афіцыйных паведамленняў пра гэты візіт не было. Адметная сустрэча ў беларускім МЗС. Паводле звестак рэсурсу, на гэтай сустрэчы абмяркоўваўся лёс палітвязняў. Але пра вынікі невядома ніякіх падрабязнасцей.

"Дзярждэпартамент падтрымлівае афіцыйныя кантакты з Міністэрствам замежных спраў Беларусі, каб гарантаваць, што мы можам ажыццяўляць нармальныя дыпламатычныя кантакты і абараняць нацыянальныя інтарэсы ЗША ад імя грамадзян ЗША", — заявілі журналістам у амбасадзе ЗША ў Літве. Там ёсць Дэпартамент па справах Беларусі. 

"Белсат" нагадвае пра новы прысуд грамадзяніну ЗША Юрыю Зянковічу, якога раней судзілі за нібыта падрыхтоўку да замаху на Аляксандра Лукашэнку. Цяпер яму дадалі яшчэ два гады пазбаўлення волі "за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі". Перад вынясеннем прысуду Зянковіча паказалі па беларускім ТБ. Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі лічыць, што гэта была спроба рэжыму паслаць сігнал ЗША. Акрамя таго, у апошнія месяцы па памілаванні сталі выпускаць палітвязняў. Былі вызваленыя 115 чалавек, але ў зняволенні, нагадаем, застаюцца каля 1300. Рэакцыя Захаду на гэтыя падзеі і заявы афіцыйнага Мінска застаецца стрыманай. ЕС і ЗША станоўча ацанілі вызваленне часткі палітвязняў, "улічылі" гэты факт, але нагадалі, што за кратамі застаюцца значна больш чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі