У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі

У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі

8 кастрычніка ў МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага. Прычынай стала сітуацыя на польска-беларускай мяжы і міграцыйны крызіс, паведамляе pap.pl.

Пакуль на мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй "зацішша", мігранты працягваюць намаганні нелегальна трапіць у Польшчу. Штодня польскі бок спыняе і адпраўляе назад каля паўтысячы чалавек.

У пятніцу Памежная служба Польшчы заявіла, што з беларускага боку абстралялі халастымі патронамі польскі патруль. Беларускія памежнікі гэта абвяргаюць.

Часноўскі заявіў, што інфармацыя пра стрэлы "непраўдзівая". Польскі ж бок падкрэслівае, што доказы маюцца і іх могуць прадаставіць і беларускаму боку, і іншым краінам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі