У МЗС Расіі заявілі, што пратэстамі ў Беларусі кіравалі і з Украіны

У МЗС Расіі заявілі, што пратэстамі ў Беларусі кіравалі і з Украіны

У МЗС Расіі заявілі, што пратэстамі ў Беларусі кіравалі і з Украіны. Намеснік міністра замежных спраў РФ Алег Сырамалотаў у інтэрв'ю ria.ru падкрэсліў, што мэтай была "дэстабілізацыя сітуацыі". Аднак з якіх крыніц атрымана гэтая інфармацыя, расійскі чыноўнік не стаў удакладняць.

У Маскве лічаць, што маштабы пратэстных акцый у нашай краіне "паступова скарачаюцца". І гэта заяўляецца пасля масавага шэсця ў мінулую нядзелю ў Мінску, якое сабрала, па розных ацэнках, ад 100 тысяч да 200 тысяч чалавек! МЗС РФ заяўляе пра "усё большую радыкалізацыю" беларускіх пратэстаў. Фактычна паўтараюцца штампы беларускай дзяржаўнай прапаганды.

Сырамалотаў дадаў, што ўлады Беларусі "рэльна ацэньваюць усе пагрозы, якія сыходзяць ад знешніх сіл". Падкрэсліваецца "цеснае ўзаемадзеянне кампетэнтных органаў Расіі і Беларусі па праблематыцы забеспячэння бяспекі".

Ніякіх доказаў нібыта кіравання пратэстамі з Кіева няма. У Маскве не хочуць паверыць, што ў беларускіх пратэстаў няма кіраўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі