У Нарвегіі пасажырскі цягнік трапіў пад каменяпад і сышоў з рэек
Вялізны камень на чыгунцы
На паўночным узбярэжжы Нарвегіі, у цэнтральнай частцы краіны, пасажырскі цягнік трапіў пад каменяпад і сышоў з рэек. Адзін чалавек загінуў, да шасці чалавек атрымалі нязначныя траўмы, паведамляе АР.
У цягніку на момант здарэння было больш за паўсотні пасажыраў. На месцы працуюць экстраныя службы.
Каменяпад называюць верагоднай прычынай сходу цягніка з рэек. Апублікаванае фота вялізнага каменя на чыгунцы. Меркавана ён закрануў вагон цягніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.