У Навагрудку смеццевоз раздушыў бабулю і студэнтку

Як піша "Комсомольская правда", дзяўчына загінула на месцы, а 75-гадовая бабуля — праз гадзіну ў рэанімацыі.



Страшнае здарэнне адбылося сёння прыкладна ў 7.45 раніцы на вуліцы Міцкевіча каля гандлёва-эканамічнага каледжа. Як кажуць у ДАІ, 39-гадовы кіроўца смеццявоза нечакана вывернуў руль налева і выскачыў на тратуар. Ён знёс дарожны знак і падмяў пад сябе бабулю і студэнтку каледжа. Яны ішлі па тратуары спіной да грузавіка і не бачылі яго. Потым грузавік праехаў яшчэ пару дзясяткаў метраў, урэзаўся ў дрэва і толькі так спыніўся. Загінулай дзяўчыне праз тры тыдні было б 18 гадоў.



Па словах супрацоўнікаў ДАІ, кіроўца быў цвярозы і хуткасць не перавысіў. Паводле папярэдняй версіі,  у смеццявоза адмовілі тармазы. Аднак дакладную прычыну здарэння высветліць Следчы камітэт.



На фота kp.by — загінулая студэнтка каледжа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі