У Навагрудскім раёне падчас тушэння пажару загінуў ратавальнік

У Навагрудскім раёне падчас тушэння пажару загінуў ратавальнік

У Навагрудскім раёне ў вёсцы Неўда падчас тушэння пажару загінуў ратавальнік — камандзір аддзялення старшы прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Зайко. Трагічнае здарэнне адбылося ўночы 26 лютага. Зайко з калегамі правяраў інфармацыю, што ў доме, дах якога быў ахоплены агнём, засталася жанчына. У гэты момант абрынуліся бэлькі перакрыцця і комін печы. Ратавальнік быў заціснуты будаўнічымі канструкцыямі. Яго адтуль дасталі і адправілі ў бальніцу, дзе ён праз некалькі гадзін памёр у рэанімацыі.

Дзмітрый Зайко служыў у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях з 1996 года. На месцы пажару працуе камісія, якую ачольвае першы намеснік міністра. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, інфармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі