У Наваполацку працягваюцца затрыманні рабочых

У Наваполацку працягваюцца затрыманні рабочых

У Наваполацку 28 верасня сілавікі працягваюць затрыманні рабочых, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Каля 12:00 на працоўным месцы быў затрыманы Дзмітрый Кайро — электраманцёр завода "Палімір". Яго павезлі дадому для правядзення ператрусу.

Таксама затрыманы і дастаўлены на допыт машыніст помпаў устаноўкі рыформінгу №5 ААТ "Нафтан" Сяргей Плігаўка. Дома ў яго прайшоў ператрус, Плігаўка — удзельнік страйку на "Нафтане".

Напярэдадні затрымлівалі інжынера-канструктара "Нафтана" Аляксандра Балонкіна. Ён намеснік старшыні ячэйкі Беларускага Незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве. Паводле звестак праваабаронцаў, сёння Балонкін ужо на волі.

Сілавікі затрымліваюць актывістаў на прадпрыемствах. Яны расследуюць "справу Рабочага руху", удзельнікам якой інкрымінуюць здраду дзяржаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі