У Наваполацку школьнік здзейсніў самагубства перад выпускнымі экзаменамі — СМІ
У гімназіі інфармацыю не каментуюць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Наваполацку школьнік здзейсніў самагубства проста перад выпускнымі экзаменамі, паведамляе беларускі партал навінаў са спасылкай на чытачку. Дзяўчына вучыцца ў той жа гімназіі, што і загінулы хлопец. Падрабязнасці яна паведамляць адмовілася, сказала, што "ўспамінаць і расказваць пра трагедыю занадта балюча".
Што паслужыла прычынай учынку, невядома. У гімназіі таксама не сталі казаць пра здарэнне. Сказалі, што, па-першае, не даюць інфармацыю па тэлефоне, і, па-другое, "гэтае пытанне не каментуецца наогул".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.