У Наваполацку жанчына на Hyundai збіла на пешаходным пераходзе хлопчыка
У Наваполацку 33-гадовая жанчына на Hyundai збіла на нерэгуляваным пешаходным пераходзе хлопчыка. 9-гадовы вучань гімназіі атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканакама, здарэнне адбылося ў аўторак, 5 красавіка, каля 8.30 на вуліцы Калініна. Праводзіцца разбіральніцтва. ДАІ адзначае, што кіроўца праігнаравала патрабаванне Правілаў дарожнага руху: калі перад пешаходным пераходам спынілася ці замарудзіла рух машына, то кіроўцы іншых транспартных сродкаў, што едуць па суседніх палосах у спадарожным накірунку, павінны знізіць хуткасць, а пры наяўнасці пешаходаў, саступіць ім дарогу.