У некаторых мікрараёнах Мазыра з-за шалёнай лісы абвясцілі каранцін
У некаторых мікрараёнах Мазыра абвясцілі каранцін з-за шалёнай лісы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў галоўны ветэрынарны лекар Мазырскага раёна Сяргей Кудласевіч.
Раней паведамлялася, што 12 лістапада ў Мазыры ліса напала на мінакоў. Лабараторныя даследаванні паказалі, што яна была хворай на шаленства. Мяркуецца, што звер прыйшоў з бліжэйшага лесу. За некалькі гадзін драпежніца пакусала дзевяць чалавек, у тым ліку траіх дзяцей. Самаму меншаму з іх — 4 гады. Агрэсіўную жывёлу палкай забіў адзін з мінакоў
"У сувязі з гэтым у Чыгуначным мікрараёне, а таксама на тэрыторыі вуліц Пралетарскай, Палескай, Савецкай і Ленінскай Мазыра абвешчаныя каранцінныя мерапрыемствы на тэрмін 60 дзён. Спецыялісты правядуць супрацьэпізатычныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Камісіі зробяць абыход падворкаў, каб высветліць, як утрымліваюцца хатнія жывёлы, ці былі яны вакцынаваныя. Калі не, то прапануюць зрабіць прышчэпкі. Будуць паінфармаваныя мясцовыя жыхары", — патлумачыў Кудласевіч.
Усіх пацярпелых ад укусаў лісы шпіталізавалі ў Мазырскую цэнтральную раённую лякарню. Стан пацыентаў здавальняючы, ім прызначаны курс антырабічных прышчэпак.
Дарэчы, у Мазырскім раёне гэта трэці сёлета выпадак шалёнай жывёлы. Два папярэднія выпадкі шаленства зафіксаваныя ў хатніх ката і сабакі.