У нядзелю на паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +8

У нядзелю на паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +8

У бліжэйшыя суткі, 3 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е, удзень — хмарнае. На поўначы краіны, а ўдзень і па заходняй палове — кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, удзень па захадзе з дажджом.

Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмеркаваны да парывістага, удзень месцамі парывы дасягнуць 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-8 градусаў, на ўсходзе краіны ў асобных раёнах — мінус 9-12. Удзень будзе ад 0 да 6 са знакам плюс, а на паўднёвым захадзе сіноптыкі прагназуюць да 8 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі