У нядзелю на поўдні краіны будзе да +22
У бліжэйшыя суткі, 20 кастрычніка, у Беларусі будзе надвор’е з пераменнай хмарнасцю і пераважна без ападкаў.
Раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы ўмеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-11 градусаў, удзень — 15-20 градусаў вышэй за нуль, а на поўдні краіны будзе да +22, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.