У нядзелю яшчэ будзе цёпла — да +19
У бліжэйшыя суткі, 27 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на паўночным захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы.
Вецер будзе паўднёва-заходні ўмеркаваны да парывістага, удзень у асобных раёнах — моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень — плюс 13-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.