У нядзелю з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 42 мігранты

У нядзелю з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 42 мігранты

У нядзелю, 17 красавіка, з Беларусі ў Польшчу спрабавалі незаконна трапіць 42 мігранты. У іх ліку былі грамадзяне Кубы і Таджыкістана, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.

За ноч і раніцу 18 красавіка такіх спробаў было ўжо 32. У тым ліку на ўчастку каля Дубічаў Царкоўных затрыманая група з 23 чалавек.

За дапамогу незаконным мігрантам польскія памежнікі затрымалі пяць чалавек. Гэта два індыйцы, а таксама грамадзяне Таджыкістана, Беларусі і Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі